Версия для слабовидящих

Усебеларуская хвіліна маўчання

2023-06-22

Сёння роўна ў 12.00 у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Беларусі пройдзе хвіліна маўчання.

Пад гукі метранома, які адлічвае секунды, мы ўспамінаем:

кожнага трэцяга загінулага,

вёскі, спаленыя фашыстамі дашчэнту і не адноўленыя дагэтуль,

гарады, якія пацярпелі ад нацысцкіх варвараў,

бязвінных жанчын, старых і дзяцей, якія, марылі, любілі, мелі планы … але былі бязлітасна знішчаны за тое, што хацелі жыць мірна на роднай зямлі…

Беларусь памятае!