
ААТ «Захадэлектрасеткабуд»
Лепшы выканаўца будаўніча-мантажных прац
2019 года ў Рэспубліцы Беларусь
Лепшы выканаўца будаўніча-мантажных прац
2019 года ў Рэспубліцы Беларусь
Праектаванне
Вытворчасць металаканструкцый
Будаўніцтва ліній электраперадачы
Завершана рэалізацыя праекта «Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай», дзе высокапрафесійнымі кадрамі ААТ «ЗЭСС» сумесна з кітайскай кампаніяй «NCPE» за тры гады было пабудавана больш за 500 км высакавольтных ліній электраперадачы з мантажом оптавалакнога кабеля. Для праходжання над лясным масівам былі ўстаноўлены першыя ў Беларусі павышаныя апоры вышынёй 60 м.
13 снежня 2022 года супрацоўнікі апарата кіравання ААТ «Захадэлектрасеткабуд» і філіялаў «Энергапраект» і «Механізаваная калона №3» прыйшлі на дапамогу камунальным…
1519
ліній электраперадачы
(працягласць - 32 334 км)
1101
падстанцыя
(напружаннем ад 35 да 750 кВ)
2440
кіламетраў
валаконна-аптычных ліній сувязі(ВАЛС)
108
кіламетраў
кабельных ліній
Займае дастойнае і важнае месца ў электраэнергетыцы Беларусі і ўжо больш за 50 гадоў эфектыўна і якасна вядзе будаўніцтва паветраных і кабельных ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый. Пры гэтым асвойвае новыя тэхналогіі, сучасныя матэрыялы і канструкцыі, высокапрадукцыйныя сродкі механізацыі.
Нашы поспехі і дасягненні не выпадковыя. У аснове працы прадпрыемства ляжыць, перш за ўсё, клопат аб людзях. Для паляпшэння вытворча-бытавых умоў сваіх работнікаў мы ў свой час планамерна ўводзілі ў строй жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады, цяпліцы, сталовыя. А гэта ўсяляла і ўсяляе ў калектыў аптымізм і ўпэўненасць.
Сёння ААТ “ЗАХАДЭЛЕКТРАСЕТКАБУД” паспяхова развіваецца, нарошчвае свае магутнасці, паказвае сябе ў сваёй прафесійнай справе не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Пра гэта сведчаць шматлікія водгукі ў наш адрас, падзякі і граматы.
ААТ "Беларуськалій" дзякуе калектыву ААТ "Захадэлектрасеткабуд" за высокі прафесіяналізм і плённую работу, рэкамендуе ААТ "Захадэлектрасеткабуд" у якасці надзейнага падрадчыка. У 2020-2021 гадах генеральным падрадчыкам ААТ "Захадэлектрасеткабуд" праводзіліся будаўніча-мантажныя работы па будаўніцтву аб'екта "Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс. Трэцяя чарга. Першы пускавы комплекс. Мінская вобласць. Гомельская вобласць". Работы былі выкананы ў адпаведнасці з зацверджанай ПКД, ТНПА і ў прадугледжаныя графікам вытворчасці работ тэрміны.
Наша кампанія зацікаўлена ў прафесійных, мэтанакіраваных, творчых, энергічных і таленавітых работнікаў. Мы будзем рады бачыць у сваёй камандзе тых, хто любіць і ўмее вучыцца, хто не баіцца браць на сябе адказнасць, хто гатовы ўнесці свой уклад у развіццё кампаніі.