Версия для слабовидящих

II Гульні краін СНД: моцны характар – яркая гульня!

2023-06-16

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня 2023 года.

Цэнтральная пляцоўка II Гульняў краін СНД – “Мінск-Арэна”. На ёй пройдуць цырымоніі адкрыцця -5 жніўня і закрыцця – 13 жніўня.

Спаборніцтвы пройдуць па 20 відах спорту. У большасці з іх на ІІ Гульнях краін СНД будуць спаборнічаць юніёры і моладзь. Прафесіяналы найвышэйшага класа прымуць удзел у турнірах па самба, цяжкай атлетыцы, пляжным футболе, мастацкай гімнастыцы і хакеі на траве.

У правядзенні мультыспартыўнага форуму будзе задзейнічана звыш 20 спартыўных аб’ектаў.

У маі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 134 “Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года”, якім устанаўліваецца шэраг прэферэнцый і льгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. У тым ліку бязвізавы ўезд у нашу краіну, вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі і гэтак далей. Гасцей чакаецца нямала – каля шасці тысяч. Па словах першага намесніка міністра спорту і турызму Аляксандра Дараховіча, з іх каля 4000 спартоўцаў, 900 трэнераў, 800 суддзяў, 600 працаўнікоў медыцыны і 200 чальцоў дэлегацый. Удзел у Гульнях пацвердзілі Расія, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан і Туркменістан. У асобных відах гатовы выступіць каманды Кітая, Малайзіі, Лівана, Ірана, Егіпта і Кубы. Магчымы ўдзел у некаторых відах спартсменаў з Албаніі, Бахрэйна, Балгарыі, Бразіліі, Венгрыі, Венесуэлы, В’етнама і іншых краін.

па матэрыялах БЕЛТА, Беларусь сегодня, афіцыйнага сайта Гульняў