2024-06-13
ААТ “Захадэлектрасеткабуд”, у адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024г. № 224, пададзена заяўка на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці прадукцыі: “Канструкцыі стальных апор ліній электраперадачы напружаннем 35 кВ і вышэй”, якая вырабляецца філіялам “Механізаваная калона № 3” ААТ “Захадэлектрасеткабуд”.
Пералік прадукцыі для анлайн-галасавання адносна паказчыка эстэтычнасці, якая прэтэндуе на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці, размешчаны на партале “КАЧЕСТВО.БЕЛ” у тэматычным раздзеле “Дзяржаўны знак якасці”, падраздзел “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння”.
Прыняць удзел у анлайн-галасаванні можна па спасылцы: https://vote.gskp.by/3
Кожны можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне улічвацца не будзе).
Як знайсці нашу прадукцыю сярод іншых заявак.
Удзел у галасаванні можна прыняць да 26 ліпеня 2024 г.