Версия для слабовидящих

Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю працы па ахове працы

2023-03-10

У мэтах актывізацыі і стымулявання работы па ахове працы, прафілактыкі і папярэджання вытворчага траўматызму, павышэння зацікаўленасці работнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, выканання заканадаўства аб ахове працы ў ААТ “Захадэлектрасеткабуд” штогод праводзіцца агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

Сярод філіялаў ААТ “Захадэлектрасеткабуд” пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе прызнаны філіял “Механізаваная калона №84”, які набраў найбольшую колькасць балаў.

Майстру будаўніча-мантажных работ філіяла “Механізаваная калона №84” ААТ “Захадэлектрасеткабуд” Чывелю Андрэю Ігаравічу ўручана ўзнагарода за лепшы паказчык па ахове працы ў 2022 годзе сярод лінейных кіраўнікоў работ.