Версия для слабовидящих

Дзень Перамогі

2024-05-08

У гэтым годзе Рэспубліка Беларусь адзначае 80 гадоў з дня Вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

9 траўня – Дзень Перамогі – адно з галоўных святаў Рэспублікі Беларусь, у якім сум страт перакрываецца бязмернай радасцю, трыўмфам свабоды і міру!

У рамках святочных мерапрыемстваў работнікі апарата кіравання ААТ «Захадэлектрасеткабуд» наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фаміну Аляксандру Міхайлаўну, якая жыве ў Савецкім раёне горада Мінска, уручылі ёй кветкі, падарункі і павіншавалі з надыходзячым святам.