Версия для слабовидящих

Ахова працы на вышыні

2022-08-25

Адкрытае акцыянернае таварыства “Захадэлектрасеткабуд” упершыню прыняло ўдзел у гарадскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.

Першы этап агляду-конкурсу праводзіўся адміністрацыямі раёнаў г. Мінска сумесна са старшынямі раённых аб’яднанняў прафсаюзаў. Асноўным крытэрыем выбару лідэраў стаў паказчык зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці.

У адпаведнасці з рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 22.02.2022 № 199 ААТ “Захадэлектрасеткабуд” прызнана пераможцам у намінацыі “Лепшая арганізацыя па ахове працы вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 2000 чалавек”.

У мэтах павышэння зацікаўленасці работнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы ААТ “Захадэлектрасеткабуд” ужо шмат гадоў лакальна праводзіць аналагічны агляд-конкурс сярод філіялаў. Па выніках 2021 года лепшым падраздзяленнем у арганізацыі работы па ахове працы прызнаны філіял “Механізаваная калона № 84”.

Варта адзначыць, што на працягу мінулых 10 гадоў філіял “Механізаваная калона №84” станавіўся пераможцам агляду-конкурсу 7 разоў.

Документы:

Аб конкурсе