Версия для слабовидящих

Дзюк Аляксей Вітальевіч

Дзюк Аляксей Вітальевіч

В.а. генеральнага дырэктара - першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер

Рабочий телефон: +375 17 3884554

Нарадзіўся 24 лістапада 1983 года.
З мая 2016 года працуе на пасадзе галоўнага інжынера ААТ «Захадэлектрасеткабуд».
Курыруе тэхнічныя пытанні дзейнасці прадпрыемства, ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем аховы працы і пажарнай бяспекі, кіруе працэсамі сістэмы менеджменту якасці ў частцы выканання будаўніча-мантажных работ.

Дзюк Аляксей Вітальевіч у энергетыцы з 2004 года. Працоўную дзейнасць пачаў у філіяле “Мінскія электрычныя сеткі” РУП “Мінскэнерга” электраманцёрам па рамонце паветраных ліній электраперадачы. За 9 гадоў працы паслядоўна займаў пасады: майстры трэцяй і другой групы, намесніка начальніка службы ліній электраперадачы, начальніка службы размеркавальных сетак.
Са снежня 2013 года па май 2016 года працаваў у ДВА “Белэнерга” начальнікам упраўлення эксплуатацыі электрычных сетак. У 2014 і 2015 гадах за добрасумленную працу ўзнагароджаны Падзякай і Ганаровай граматай.
За вялікі асабісты ўклад у арганізацыю на высокім прафесійным узроўні работ па забеспячэнні бесперабойнага энергазабеспячэння аб’ектаў, якія задзейнічаны для правядзення Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе працягнуў кар’еру ў ААТ «Захадэлектрасеткабуд». За плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў, значны ўклад, унесены ў будаўніцтва ліній электраперадачы і падстанцый і ў сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння ААТ «Западэлектрасеткабуд» у 2018 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай прадпрыемства.

У 2008 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Электразабеспячэнне”, у 2011 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці”, у 2017 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне”.