Версия для слабовидящих

Агульны сход акцыянераў

2022-02-28

Паважаныя акцыянеры ААТ «Захадэлектрасеткабуд»!

Назіральная рада адкрытага акцыянернага таварыства «Захадэлектрасеткабуд» паведамляе аб правядзенні 31 сакавіка 2022 года

гадавога агульнага сходу акцыянераў ААТ “Захадэлектрасеткабуд”, размешчанага па адрасе: г.Мінск, вул. Кальцова, 39/1

Сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Кальцова, 39/1

Парадак дня сходу:

  1. Справаздача аб рабоце назіральнай рады ў 2021 годзе.
  2. Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства ў 2021 годзе і асноўных напрамках дзейнасці Таварыства ў 2022 годзе.
  3. Аб выніках аўдыту Таварыства за 2021 год.
  4. Аб выніках праверкі рэвізійнай камісіяй фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2021 год.
  5. Сцвярджэнне гадавой справаздачы, бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах Таварыства.
  6. Аб памерах і парадку выплаты дывідэндаў за 2021 год.
  7. Зацвярджэнне напрамкаў выкарыстання прыбытку, які застаецца ў распараджэнні Таварыства на 2022 год.
  8. Аб змене Статута Таварыства.
  9. Аб абранні членаў назіральнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства. Вызначэнне памеру ўзнагароджанняў членам і сакратару назіральнай рады, рэвізійнай камісіі Таварыства за выкананне імі сваіх абавязкаў.

З пералікам інфармацыі (дакументамі) па пытаннях парадку дня сходу можна азнаёміцца: у працоўныя дні пачынаючы з 24 сакавіка 2022г. па 30 сакавіка 2022г. (панядзелак – чацвер з 8.30 да 17.30, пятніца з 8.30 да 15.20) па месцы знаходжання Таварыства (юрыдычны аддзел), альбо 31 сакавіка 2022г па месцы правядзення сходу.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу – з 10.00 да 11.00 па месцы правядзення сходу.

Пачатак працы сходу – 31 сакавіка 2022 г., у 11.00.

Спіс акцыянераў для ўдзелу ў сходзе будзе складзены па стане рэестра на 1 сакавіка 2022 года.

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:

  • акцыянеру Таварыства – пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу),
  • прадстаўніку акцыянера – пашпарт (дакумент які сведчыць асобу) і даверанасць!