Версия для слабовидящих

Вытворча-рамонтная база

“Вытворча-рамонтная база” была створана ў пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сакавіку 1969 года на базе Механізаванай калоны №3 трэста “Севзапэлектрасеткабуд”. Падставай для стварэння прадпрыемства паслужыла растучая патрэбнасць у вялікіх аб’ёмах металаканструкцый для будаўніцтва магістральных ліній электраперадачы і падстанцый.

Нараўне з вырабам металаканструкцый на прадпрыемстве сталі вырабляць рамонт цяжкай тэхнікі і рухавікоў машын, занятых у пракладцы ЛЭП і будаўніцтве падстанцый на тэрыторыі заходняй часткі былога СССР.

Вытворчасць развівалася хуткімі тэмпамі. Ужо да 1980 года аб’ём выпуску металаканструкцый дасягнуў 3000 тон, а колькасць працуючых вырасла да 250 чалавек.

Адначасова з развіццём вытворчасці рос і развіваўся працоўны пасёлак. За мінулыя гады сіламі трэста “Западэлектрасеткабуд” у пасёлку Энергетыкаў былі пабудаваны 9 пяціпавярховых жылых дамоў, бальніца, школа, дзіцячы сад, кацельня, магазіны.

Прадукцыя

Вытворча-рамонтная база філіяла “Механізаваная калона № 3” вырабляе металаканструкцыі для паветраных ліній электраперадачы напружаннем 110-750 кВт і трансфарматарных падстанцый напружаннем да 750 кВ, а таксама па індывідуальных заказах і чарцяжах заказчыка. Наяўныя ў распараджэнні вытворчыя магутнасці дазваляюць выканаць замовы па вытворчасці металаканструкцый на высокім тэхнічным узроўні і ў прымальныя тэрміны, з рознымі тыпамі антыкаразійнага пакрыцця. Маштабы цэхаў дазваляюць ажыццяўляць вытворчасць 150-180 тон металаканструкцый за месяц. Асноўнымі заказчыкамі з’яўляюцца механізаваныя калоны ААТ «Западэлектрасеткабуд», а таксама іншыя арганізацыі.

Каталог прадукцыі Вытворча-рамонтнай базы.

Контакты

Адрес:

Рэспубліка Беларусь 222738, Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, пас. Энергетыкаў, вул. Маякоўскага, д.6

Время работы:

Пн-Чт 08.00-16.50, абед 12.00-12.30

Пт 08.00-15.10, абед 12.00-12.30

Намеснік дырэктара па вытворчасці:

Ждановіч Дзмітрый Аляксандравіч

Телефон:

+375 17 1672141

Факс:

+375 17 1671602

E-mail:

prb@zess.by