Версия для слабовидящих

Кадравае прызначэнне

2021-12-09

7 снежня 2021 года на пасаду дырэктара філіяла “Механізаваная калона № 87” ААТ “Западэлектрасеткабуд” прызначаны Грышанкоў Мікалай Пятровіч.

Грышанкоў Мікалай Пятровіч пачаў працоўную дзейнасць у энергетыцы ў 2006 годзе ў якасці электраманцёра па размеркавальных прыладах. З 2008 года ў філіяле “Механізаваная калона №87” ААТ “Западэлектрасеткабуд” паслядоўна займаў пасады: майстры будаўнічых і мантажных работ, інжынера другой катэгорыі, вядучага інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела, начальніка аддзела арганізацыі і падрыхтоўкі вытворчасці. З 4 мая 2020 года па снежань 2021 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па перспектыўнаму развіццю ААТ “Западэлектрасеткабуд”.

У 2008 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Электраэнергетычныя сістэмы і сеткі”. Прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт у прадпрымальніцкай дзейнасці” і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. прамысловасці».